Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Валер Кавалеўскі, Генадзь Манько і Анатоль Лябедзька сутрэліся ў Львове з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. У рэжыме ан-лайн да сустрэчы былі таксама далучаны Адэса, Ірпень, Чарнігаў.

Што абмяркоўвалі?

- праблемы і выклікі з якімі сутыкаюцца беларусы ва Украіне
- як палепшыць камунікацыі і узаемадзеянне з структурамі дэмакратычных сіл
- планы супрацы


Пра што дамовіліся?


- арганізацыю і правядзенне сустрэчы прадстаўнікоў беларускай дыяспары з дэпутатамі Львоўскай абласной Рады з прэзентацыяй сваёй дзейнасці (з запрашэннем прадстаўніка палка Каліноўскага)

- захады па стварэнню у мясцовай Радзе дэпутатскай групы па працы з беларускай дыяспарай

- падрыхтоўка і удзел у сустрэчы з сустаршынямі дэпутатскай групы “За дэмакратычную Беларусь” у Вярхоўнай Радзе Украіны


- арганізацыя высілкамі цэнтру “Еўрапейскі Дыялог” шэрагу прэзентацый, адукацыйных мерапрыемстваў з удзелам беларускіх экспертаў

Далучайся да нас і заклікай сяброў!