Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

ДЫСКУСІЯ

Дыскусія, ці патрэбна зараз і цяпер, распрацоўваць праекты законаў для новай Беларусі перыядычна ўзнікае ў інфармацыйнай прасторы.

Вось яшчэ адзін аргумент у падтрымку тых, хто перакананы, што сані патрэбна рыхтаваць улетку.


На аднаго з чальцоў рабочай групы па падрыхтоўцы праекта закона “Аб мясцовым самакіраванні” выйшаў яго знаёмы, які пражывае ў адным з райцэнтраў Беларусі. З запытам, а ці ёсць нейкія напрацоўкі, як арганізаваць кіраванне і жыццё на ўзроўні яго района?!


Аказалася, што была ў яго аказія размаўляць з галоўным ідэолагам района. Дык вось чыноўнік атакаваў актывіста канкрэтнымі пытаннямі, а што было б, каб вы прыйшлі да улады у нашым рэгіёне?! І як шчыра прызнаўся прыхільнік пераменаў на многія пытанні ў яго не было адказаў, толькі агульныя разважанні. Таму ён і папрасіў кансультацыю і даведку, дзе можна пабачыць, пачытаць напрацоўкі па рэформах на ўзроўні рэгіёна Беларусі.


А пасля былі шчырыя словы падзякі. То бок праекты законаў гэта не толькі пра будучыню, але і патрэба дня сёняшняга.

Каб быць гатовымі да дыскусіі з рознымі ідэолагамі вам варта пачытаць праект закона “Аб мясцовым самакіраванні”, працу над якім толькі што завершыла працоўная група --> https://kanstytucyja.online/index.php/laws/934-zakon_ms

Але абмеркаванне толькі распачынаецца! Аналізуйце, каментуйце, рабіце прапановы.

Далучайся і разам створым Новую Беларусь --> https://t.me/konstituciya_bel