Рейтинг: 5 / 5

Звезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активнаЗвезда активна
 

Праект Канстытуцыі новай Беларусі ў рэфлексіі вядучых еўрапейскіх канстытуцыяналістаў!

У Вільнюсе, на палях міжнароднай канферэнцыі «Адказнасць за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі», прайшла прэзентацыя кнігі: "Дэмакратызацыя Канстытуцыі Беларусі. Да Канстытуцыі для новай Беларусі ў еўрапейскім кантэксце".


Падзея знакавая і заўважная. Сярод аўтараў кнігі вядучыя еўрапейскія канстытуцыяналісты, якія аналізуюць як сам праект КНБ, так і яго асобныя раздзелы.

Мы не толькі распавядаем пра прэзентацыю выдання, але і прапаноўваем па піяр коду зайсці на старонкі кнігі, каб разам з аўтарамі, пагрузіцца ў дэталі, адметнасці даследванняў.

Прэзентавалі выданне:

--> Анатоль Лябедзька, каардынатар грамадскай канстытуцыйнай камісіі;

--> Дайніюс Жалімас, прафесар, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Літвы і дзейны дэпутат Еўрапейскага Парламента;

--> Інгрыда Данілене, прафесар ЕГУ;

--> Аляксандр Вашкевіч, прафесар, былы чалец Канстытуцыйнага суда Беларусі;