- Информация о материале
- Просмотров: 739
ДЫСКУСІЯ
Дыскусія, ці патрэбна зараз і цяпер, распрацоўваць праекты законаў для новай Беларусі перыядычна ўзнікае ў інфармацыйнай прасторы.
Вось яшчэ адзін аргумент у падтрымку тых, хто перакананы, што сані патрэбна рыхтаваць улетку.
На аднаго з чальцоў рабочай групы па падрыхтоўцы праекта закона “Аб мясцовым самакіраванні” выйшаў яго знаёмы, які пражывае ў адным з райцэнтраў Беларусі. З запытам, а ці ёсць нейкія напрацоўкі, як арганізаваць кіраванне і жыццё на ўзроўні яго района?!
Аказалася, што была ў яго аказія размаўляць з галоўным ідэолагам района. Дык вось чыноўнік атакаваў актывіста канкрэтнымі пытаннямі, а што было б, каб вы прыйшлі да улады у нашым рэгіёне?! І як шчыра прызнаўся прыхільнік пераменаў на многія пытанні ў яго не было адказаў, толькі агульныя разважанні. Таму ён і папрасіў кансультацыю і даведку, дзе можна пабачыць, пачытаць напрацоўкі па рэформах на ўзроўні рэгіёна Беларусі.
А пасля былі шчырыя словы падзякі. То бок праекты законаў гэта не толькі пра будучыню, але і патрэба дня сёняшняга.
Каб быць гатовымі да дыскусіі з рознымі ідэолагамі вам варта пачытаць праект закона “Аб мясцовым самакіраванні”, працу над якім толькі што завершыла працоўная група --> https://kanstytucyja.online/index.php/laws/934-zakon_ms
Але абмеркаванне толькі распачынаецца! Аналізуйце, каментуйце, рабіце прапановы.
- Информация о материале
- Просмотров: 439
Анатоль Лябедзька правёў працоўную сустрэчу з дэпутатам Еўрапарламента Дайніюсам Жалімасам, які абраны першым намеснікам старшыні Камітэта па гендарных пытаннях.
АБМЯРКОЎВАЛІ:
--> стратэгію і магчымы план супольных дзеянняў у ЕП
--> еўраінтэграцыя Беларусі: выклікі і магчымасці
ДАМОВІЛІСЯ:
--> арганізаваць прэзентацыю пакета законапраектаў для новай Беларусі ў ЕП у снежні бягучага года
--> зладзіць брэйнштормінг з удзелам дэпутатаў ЕП ад Літвы па стратэгіі і планах працы Дэлегацыі ЕП па супрацы з дэмакратычнай Беларусью
--> распачаць працу па падрыхтоўцы міжпартыйнага форума “8+100” ў Еўрапейскім Парламенце ў снежні 2025 года
--> зладзіць круглы стол/дыскусію па пытанню палітзняволеных жанчын у турмах і калоніях Беларусі
Далучайся і будзь з намі --> https://t.me/parlamentbel
- Информация о материале
- Просмотров: 399
АНДРЭЙ ЗАВАДСКІ
Гэта пра людзей і для людзей, а не пра ўладу!
Праца над праектам закона “Аб мясцовым самакіраванні” доўжылася год. Штотыдзень распрацоўшчыкі праекта закона абмяркоўвалі, аналізавалі, спрачаліся, шукалі і знаходзілі адказы на сотні пытанняў.
Мы звярнуліся да Андрэя Завадскага з сваім пытаннем, у чым актуальнасць падрыхтаванага праекта Закона?!
“Актуальнасць Закону "Аб мясцовым самакіраванні", на мой погляд, у наступным:
--> Закон "Аб мясцовым самакіраванні" — гэта, у першую чаргу, закон не пра фармальна дзеючыя органы ўлады, а пра права грамадзян самастойна арганізовываць сваё жыццё на мясцовым узроўні і эфектыўна адстойваць свой выбар, што вельмі значна для сучаснага беларускага грамадства.
--> Мясцовае самакіраванне — гэта той фундамент публічнай улады, які захоўваецца лепш за іншыя грамадскія, публічныя і дзяржаўныя інстытуты, нават у самыя катастрафічныя моманты гісторыі і жыцця. Таму заканадаўчыя акты пра мясцовае самакіраванне, як інструменты яго рэалізацыі, сёння павінны быць рэальна запатрабаваны беларускай грамадзянскай супольнасцю.
- Информация о материале
- Просмотров: 320
Цэнтр “Еўрапейскі Дыялог” працягвае працу па напаўненню пакета пазітыўнай альтэрнатывы новымі праектамі законаў. Як паведаміў нам Анатоль Лябедзька, распачала сваю працу працоўная група па падрыхтоўцы праекта закону “Аб паліцыі”.
“Відавочна, што на такі праект закона ў беларускім грамадстве існуе вялікі попыт. Сілавыя структуры, ў тым ліку і міліцыя, сталі арганічнай часткай карнай сістэмы. Іх галоўная функцыя не абарона людзей, а абслугоўванне патрэбаў палітычнага клана. Гэта тупік! Тут патрэбны масштабны еўрарамонт. І выглядае натуральным пачынаць працу з прававых аспектаў, з дакумента, які дасць магчымасць правесці эфектыўную рэформу праваахоўнай сістэмы”.
Лябедзька паведаміў, што ў працоўную групу ўвайшлі людзі з розным досведам, у тым ліку і тыя, хто выдатна ведае ўсе хібы і недахопы існуючай сістэмы.
Пакет праектаў законаў тут: https://kanstytucyja.online/
- Информация о материале
- Просмотров: 150
3-4 жніўня ў Вільне адбудзецца Канферэнцыя «Новая Беларусь».
https://tsikhanouskaya.org/be/event/knb2024
На 8 панэлях выступяць эксперты і актывісты, якія падзеляцца меркаваннямі і прапановамі адносна будучыні краіны. Адна з дыскусій адбудзецца з удзелам прадстаўнікоў фракцыяў Каардынацыйнай Рады
--> На пытанне «Што можа зрабіць Каардынацыйная Рада III для Беларусі ў 2025 годзе» адкажуць прадстаўнікі фракцыяў, якія раскажуць пра планы па развіцці Каардынацыйнай Рады (https://rada.vision/cc)
Каго мы пачуем?!
1) Таццяна Мартынава, фракцыя "Хопіць Баяцца!"
2) Яўген Караулаў, фракцыя "Моладзевага Наступу"
3) Максім Дзенісевіч, фракцыя блока "Воля"
4) Артур Фінькевіч, фракцыя “Еўрапейскі выбар”
- Информация о материале
- Просмотров: 176
Представляем вниманию читателей сайта проект Закона о местном самоуправлении: https://kanstytucyja.online/index.php/laws/934-zakon_ms
В демократических странах местное самоуправление не входит в систему государственной власти, поэтому очень важно четко прописать полномочия местных представительных и исполнительных органов, обеспечить в случае необходимости их судебную защиту, и вместе с тем получить гарантию, что местные органы власти будут действовать на благо всей страны.
Для этого предусмотрена система надзора и контроля, где уполномоченные органы будут, не вмешиваясь во внутренние дела общин, будут следить за соблюдением законности и, если нужно, опротестовывать те или иные решения в суде.
Закон о местном самоуправлении – это лишь часть большой системы нормативно-правовых актов, в той или иной степени связанных с этой темой. В частности, он исходит из двухзвенной системы административно территориального деления, однако детально этот вопрос будет рассматриваться в соответствующем законопроекте. Предполагается еще ряд законопроектов: о статусе депутата, финансовом обеспечении общин и т.д.
Авторы предлагают ряд новых терминов – Грамада, Павет, Рада, Соймик, Управа. Все они связаны с историей Беларуси, однако, безусловно, окончательное решение по этому вопросу будут принимать законодатели.
В процессе работы над проектом закона отдельные положения вызывали споры. В частности, это выборы Соймика (предлагалось, чтобы представительный орган Павета формировался депутатами Рад), прямые выборы или назначение председателей Управ и ряд других.
Предлагаем всем заинтересованным лицам принять участие в обсуждении законопроекта и высказать свое мнение.
Рабочая группа
- Информация о материале
- Просмотров: 202
«Добра падрыхтаваныя праекты законаў сёння – рэсурс часу на заўтра», – Анатоль Лябедзька пра Канстытуцыю Новай Беларусі
Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька распавёў, чаму важны праект Канстытуцыі Новай Беларусі:
1. Альтэрнатыва дыктатуры. Беларусы разумеюць, што дыктатура, вайна і тупік – гэта дрэнна. І часта пытаюцца: што прапануеце вы? Праект Канстытуцыі Новай Беларусі і заканадаўчыя праекты прапануюць ясны і зразумелы адказ на пытанне, якой будзе новая сістэма кіравання, як будзе працаваць суд і мясцовае самакіраванне.
2. Інвестыцыі ў будучыню. Сённяшняя праца над пакетам законаў і рэформаў – гэта шлях да мільярдаў даляраў інвестыцый у новую Беларусь. Інвестары шукаюць зразумелае, прагназуемае, еўрапейскае заканадаўства. Калі яно будзе, то і мільярды інвестыцый не прымусяць сябе чакаць.
3. Рэсурс часу. Добра падрыхтаваныя праекты законаў сёння – гэта рэсурс часу на заўтра. Эксперты сцвярджаюць: акно магчымасцяў складае ад 6 месяцаў да года. Гэта час, каб даказаць людзям, што мы прафесіяналы і ведаем, як і што рабіць.
4. Раскол элітаў. КНБ і праекты законаў садзейнічаюць расколу элітаў клана Лукашэнкі.
Падрабязней – глядзіце ў відэа.
- Информация о материале
- Просмотров: 252
Пад час сустрэчы Святланы Ціханоўскай з дэлегацыяй Сенату Чэхіі на чале з Паўлам Фішарам, кіраўніком сенатскага камітэту па замежных справах і бяспецы абмеркавалі магчымасці і перспектывы супрацы.
Адзін з накірункаў - прававая экспертыза праекта Канстытуцыі і праектаў законаў для новай Беларусі. Павал Фішар вельмі прыязна паставіўся да факта, што дэмакратычныя сілы Беларусі, ўжо сёння, актыўна працуюць над візіяй новай Беларусі. “Вакно магчымасцей абавязкова будзе, але да гэтага патрэбна быць максімальна падрыхтаваным”, перакананы Павел Фішар і яго калегі.
Анатоль Лябедзька адзначае, што “ўсе, хто адносна нядаўна прайшоў праз трансфармацыю, разумеюць наколькі актуальна быць падрыхтаваным да часу, калі адчыніцца вакно магчымасцей. Гэта будзе паўгады, магчыма год, за які нам патрэбна будзе змяніць Беларусь, зрабіць яе краінай для людзей, а не для дыктатуры.
І мы гэта зробім!
- Информация о материале
- Просмотров: 254
Кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька пад час дыскусіі з слухачамі Усходнееўрапейскай школы палітычных даследванняў распавёў пра праект Канстытуцыі новай Беларусі і еўрапейскі выбар, які плануецца замацаваць у асноўным законе новай Беларусі.
Пад час дыскусіі прайшла апытанка. Слухачам было прапанавана вызначыцца з геапалітычнымі прыярытэтамі. 10% заявілі, што ў роздуме на ростанях, 25% выбралі швейцарскую мадэль. 65% выказаліся за ўступленне ў Еўразвяз. Прыхільнікаў еўразійскай інтэграцыі сярод слухачоў не знайшлося.
На пытанне, а хто чытаў, глядзеў праект Канстытуцыі новай Беларусі, станоўча адказалі 40% слухачоў школы.
Анатоль Лябедзька запрасіў слухачоў школы далучацца да працы рабочых груп па распрацоўцы праектаў законаў у развіццё і дапаўненне праекта Канстытуцыі новай Беларусі.
- Информация о материале
- Просмотров: 446
В Вильнюсе будет торжественно открыта доска Конституции Республики Ужупис ("Заречье") на караимском языке.
По словам председателя Общества культуры караимов Литвы Карины Фиркавичюте, открытие доски на караимском языке является не только выражением верности, но и свободы быть собой. "Мы видим это искусно закодированным в Конституции, но в то же время помним, как много мы потеряли, когда у нас не было возможности открыто быть самими собой. Поэтому мы подтверждаем свое одобрение этой символически представленной свободы переводом на караимский язык. Это главное положение, которое теперь формально связывает нас с Республикой Ужупис".
Помимо К. Фиркавичюте, в торжественной церемонии примут участие мэр Тракайского самоуправления Андрюс Шатявичюс, президент Республики Ужупис Ромас Гедиминас Лилейкис и премьер-министр Сакалас Городецкис.
По оценкам, только 30 человек во всем мире говорят на караимском языке, который включен в Атлас языков мира, находящихся под угрозой исчезновения ЮНЕСКО, и все они живут в Литве.